Праграма «Праверачная» — як Чэшскае радыё супрацьстаіць расійскай прапагандзе і фэйкам
Пад прыцэл расійскіх дэзінфармацыйных кампаній трапілі ўсе краіны Еўропы. Мы вырашылі даведацца, як гэтая праблема выглядае з Прагі і наведалі нашых калег на Чэшскім радыё, а дакладней — на Radio Prague International. Наш суразмоўца — намеснік галоўнага рэдактара міжнароднага каналу Чэшскага радыё Лібар Кукал.